Ад чытача «Нашай Нівы» з Віцебска Васіля Р. прыйшло пытанне: «Ці можна дзесьці ў Беларусі здаць тэст на COVID «па жаданні», хоць і на платнай аснове? Бо ўчора Тутбай напісаў, што можна, я сёння тэлефанаваў у Віцебск, дыспансер, які яны пазначылі, і мне адказалі, што нельга».

Адказвае прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун: «Не, цяпер няма такой магчымасцi. Але праз 7—10 дзён, магчыма, будзе дадзены дазвол на магчымасць здачы экспрэс-тэсту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?