Вялікабрытанія яшчэ на тры тыдні падаўжае дзеянне каранцінных мер у сувязі з пандэміяй. Пра гэта ў чацвер абвясціў кіраўнік МЗС Дамінік Рааб, які часова замяшчае прэм'ер-міністра Борыса Джонсана, паведамляе BBC.

Рааб сказаў, што зараз не час для паслаблення абмежаванняў. Таксама цяпер было б безадказна казаць, калі каранавірусныя правілы будуць зменены.

Ён дадаў, што ёсць індыкатары эфектыўнасці мер сацыяльнага дыстанцыявання.

«У нас усё яшчэ не знізіўся ўзровень заражэння настолькі, наколькі трэба. Любое змяненне мер сацыяльнага дыстанцыявання цяпер можа пагражаць значным павелічэннем інфекцый», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0