З заўтрашняга дня па 21 красавіка ўключна, у Грузіі цалкам забараняецца рух на легкавых аўтамабілях, паведамляе тэлебачанне краіны.

«З 12:00 гадзін 17 красавіка, у тэрміны дзеяння надзвычайнага становішча, па 21 красавіка ўключна, у краіне цалкам забараняецца рух на легкавых аўтамабілях», — заявіў дарадца прэм'ер-міністра Іраклій Чыкавані ў адміністрацыі ўрада.

Па словах Чыкавані, абмежаванне не распаўсюджваецца на перавозку грузаў і машыны дыстрыбуцыі.

Абмежаванні звязаны з пандэміяй каранавіруса ў свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0