Пра гэта ён распавёў, выступаючы перад рабочымі ў Лідскім раёне, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага». 

Як вядома, у панядзелак аднаўляюцца заняткі ў школах. Вучэбны працэс пераносіўся двойчы.

«У Мінску і буйных абласных цэнтрах яны гэты тыдзень пачнуць з удалёнкі, індывідуальна. Але да канца тыдня яны павінны ўвайсці ў гэты навучальны працэс, як і ўсе. Вось ім тыдзень на раскачку», — сказаў Лукашэнка.

«І мы будзем вучыцца ў суботу [25 красавіка], гэта не проста працы, факультатывы і г. д., а поўны навучальны дзень, бо адсталі, тыдзень прагулялі. А 1-га [мая] мы таксама будзем вучыцца. А 2 і 3 мая для дзяцей будзе выходны. Тут мы возьмем гэтыя два дні, і можа, ушчыльніўшыся, нават летам не спатрэбяцца адзін-два дні ў чэрвені месяцы браць. Вось так трэба паступіць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0