Грамадства2020

Мінздароўя патлумачыла, чаму словы Караніка і абласнога кіраўніцтва адрозніваюцца ў разы

Як разгортваецца сітуацыя з каранавірусам у Докшыцах і Бешанковічах?

«У Докшыцкім раёне зафіксавалі 72 выпадкі каранавіруса, Бешанковіцкім — 27, Лёзненскім — 22». Гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі падчас пасяджэння абласнога штаба.

А вось дакладныя словы міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка ў той жа дзень на брыфінгу:

Уладзімір Каранік. Фота Надзеі Бужан

«Па Асіповічах зарэгістравана 32 лабараторна пацверджаныя выпадкі каранавіруснай інфекцыі… Што тычыцца Мядзельскага раёна, 65 пацверджаных выпадкаў. 25 выпадкаў — жыхары раёна, астатнія — прыезджыя. Цяжкіх выпадкаў сярод пацыентаў не выяўлена.

…У Докшыцах колькасць пнеўманій вышэй, чым у сярэднім у іншых раёнах. І колькасць пацыентаў з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй… Па Докшыцах — зараз дакладна скажу, каб не схлусіць (шукае паперы) — гэта 20 пацыентаў з лабараторна пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. Бешанковічы — 7 пацыентаў, ніхто з іх на ШВЛ не знаходзіцца. Лёзна — 8 пацыентаў, таксама без цяжкіх пнеўманій, без ШВЛ. У Докшыцах два чалавекі атрымліваюць дапаможную вентыляцыю лёгкіх».

Чытайце. Лічбы Мінздароўя па каранавірусе ў Докшыцах і Бешанковічах у 3-4 разы разыходзяцца з лічбамі, названымі кіраўнікамі вобласці

Як можна патлумачыць разбежку у колькасці выпадкаў каранавіруса ў Докшыцах ад 20 да 72?

«[72] — гэта носьбіты віруса, а міністр назваў каранавірусныя пнеўманіі», — напісала ў журналісцкім вайбер-чаце прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Чаму міністр назваў колькасць каранавірусных пнеўманій «пацыентамі з лабараторна пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй», застаецца незразумелым.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак2

У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. Што за яна?6

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць