Дэлегацыя Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 30 сакавіка па 1 красавіка наведвае з візітам Кітай.
Падчас візіту разглядаюцца пытанні беларуска‑кітайскага супарцоўніцтва, развіцця гандлёва‑эканамічных і інвестыцыйных сувязяў, а таксама рэалізацыі ўзаемавыгадных захадаў па пераадоленні глабальнага эканамічнага крызісу.
Узначальвае беларускую дэлегацыю кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.
Запланаваныя таксама сустрэчы з віцэ‑прэм’ерам Дзяржрады КНР Ван Цішанем, сакратаром ЦК КПК, намеснікам сакратара Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны Хэ Юнам ды інш. асобамі
0
0
0
0
0
0