Менавіта з-за кінутага недакурка 9 красавіка адбылося ўзгаранне сухой расліннасці каля фермы КСУП «Фрунзе-Агра» ў Рэчыцкім раёне. Лёгкі ветрык хутка распаўсюдзіў полымя, і, убачыўшы, што справіцца з тушэннем самастойна не атрымаецца, віноўнік і сведкі пажару выклікалі службу выратавання па нумары 101. Ратавальнікі каля дзвюх гадзін тушылі наступствы нядбайнасці, паведамляе «Дняпровец».

За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі жыхара раёна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, або 810 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0