Ранейшы ліберальны падыход уладаў Беларусі да распаўсюджвання каранавіруса змяніўся, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша Delfi.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Паводле яго слоў, у любых абставінах дыялог Літвы з Беларуссю неабходны, паколькі эканамічнае жыццё працягваецца.

У пачатку красавіка прадстаўнікі Літвы выказвалі занепакоенасць з нагоды сітуацыі з каранавірусам у Беларусі. Тады Аляксандр Лукашэнка іранізаваў, што не бачыць нідзе віруса, каб ён лятаў, праходзілі масавыя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы. Лукашэнка заклікаў кіраўніка Літвы займацца «сваім вірусам».

Па словах Наўседы, нягледзячы на ​​ўсё, дыялог з Беларуссю неабходны. «Мы працягваем дыялог, ён ідзе ў эканамічным жыцці, таварныя саставы ідуць у Клайпедскі порт, працягваецца эканамічнае супрацоўніцтва», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0