У Віцебску у арт-цэнтры Марка Шагала, што на вуліцы Путна 2, з 1 па 30 красавіка пройдуць мерапрыемствы ў межах міжнароднага мастацкага праекту «Cinematograf 3».

У буднія дні можна будзе пабачыць сучасны жывапіс, графіку, фота і інсталяцыі мастакоў з Беларусі, Украіны, Літвы і Латвіі, а на выходных пабачыць рэдкія фільмы, што не паказваюць па тэлевізіі і не прадаюць у крамах. Будзе прадэманстравана 18 фільмаў такіх майстроў, як Вудзі Ален, Алан Паркер, Алекс Ван Вармердам, Том Дзічыла, Мікеле Сааві, Джон Мэйбэры, Эстэбан Сапір, Тэры Цвігаў, Джон Туртура. 2 і 3 красавіка, пасля прагляду фільмаў, адбудзецца сустрэча гледачоў з ангельскім рэжысёрам Дэні Ўінклерам.

Ну, а галоўнай «разынкай» кінапраграмы абяцае стаць культавы мьюзікл 1975 году “Шоў жахаў Рокі Хорара” Джыма Шэрмана. Гэты кінашэдэўр пра іншапланетнікаў-трансвесцітаў з далёкага космасу зайграў новымі фарбамі пасля хуліганскага перакладу на беларускую мову. 18 красавіка ёсць магчымасць задаць пытанні перакладчыку, які пакуль застаецца інкогніта.

Арганізавалі гэту міжнародную сустрэчу Музей Шагала, Консульства Латвіі ў Віцебску і аддзел культуры Віцебскага гарвыканкаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?