Малады рытэйлер развівае ў краіне фармат цвёрдых дыскаўнтараў. З адрозненняў — адчувальна ніжэйшыя цэны за кошт мінімізацыі выдаткаў на лагістыку і персанал. Гандлёвая сетка закупляе ў асноўным папулярныя тавары, а пад шопінг выдзелена вялікая частка прасторы.

Крама займае 1100 «квадратаў» і аформлена ў стылі мінімалізм з простай выкладкай ды інтуітыўнай навігацыяй. Акрамя бакалеі, тут ёсць садавіна і гародніна, а таксама рыба, морапрадукты, замарожаная прадукцыя і паўфабрыкаты. Таксама ў краме прадстаўлены малочная і мясная вітрыны, прылаўка з выпечкай. Пакупнікоў абслугоўваюць 6 кас, побач з крамай арганізавана паркоўка на 15 аўтамабіляў.

Нізкія цэны дзейнічаюць на ўсе тавары. Так, кілаграм яблыкаў або кіло бананаў сёння ў «Грошыку» можна купіць па 1,99 рубля. Рыбу мінтай можна набыць па 4,99 руб./кг, а скумбрыю — на 20 капеек танней. 190 грам растваральнай кавы «Нэскафэ» — 7,99 руб. А вялікі пакунак маянэзу ў 400 грам — 1,39 рубля. Прыемнай аказалася цана і на туалетную паперу — 1,09 за ўпакоўку з 4 рулонаў, і на капсулы для мыцця — 4,99 рубля за 10 шт.

«Грошык» — беларускі рытэйлер ў фармаце жорсткіх дыскаўнтараў. Яго запусцілі ў якасці канкурэнта расійскім сеткам «Святлафор» і «Дабрацэн». Новая сетка ўжо прадстаўлена ў Слоніме, Салігорску, Гомелі, Брэсце і Баранавічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0