Пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі не ўключана ў папярэдні парадак дня вясновай сесіі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі, якая адчыніцца 2 красавіка.

Гэты дакумент быў сфармаваны 30 сакавіка радай ніжняй палаты парламента.

Усяго ў парадак дня ўключана 35 пытанняў, у тым ліку 16 законапраектаў у першым чытанні, 11 — у другім і тры ратыфікацыі.

Праўда, адзначаецца, што праект спісу не канчатковы, ён будзе дапаўняцца па меры падрыхтоўкі законапраектаў.

Раней паведамлялася, што беларускі парламент разгледзіць пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі на вясновай сесіі, якая пачынаецца 2 красавіка.

16 сакавіка генеральны сакратар ЕС Хаўер Салана заявіў журналістам, што лічыць важным, каб Беларусь захавала сваю пазіцыю аб непрызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0