Былы галоўны санітарны доктар Расіі, дэпутат Дзярждумы Генадзь Анішчанка заявіў, што ў Расіі прымяняецца некалькі дзясяткаў тэстаў для выяўлення каранавіруса, якія спраўляюцца са сваёй задачай. Такім чынам ён адказаў на крытыку Аляксандра Лукашэнкі з нагоды расійскіх тэст-сістэм, паведамляе «РИА Новости».

Па словах Анішчанкі, калі б тэсты давалі лжывыя вынікі, Расія сама зняла б іх з эксплуатацыі, не чакаючы, пакуль пра гэта падкажа «вялікі эскулап» Лукашэнка.

«Лукашэнку я б параіў што: цяпер вясна і трэба сеяць пшаніцу. Хай ён едзе на палі і падказвае сваім калгаснікам, як трэба сеяць, ён у гэтым разбіраецца. А вось тут — гэта не яго тэма», — сказаў Анішчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0