ФК «Дынама» Мінск

ФК «Дынама» Мінск

Па пагадненні бакоў скасаваны кантракт з галоўным трэнерам менскага «Дынама» Сяргеем Гурэнкам, паведамляе сайт клуба.

Гурэнка чарговы раз узначаліў клуб у чэрвені 2019-га года. У мінулым годзе «Дынама» фінішавала 4-м. А сёлета пасля чатырох тураў займае 12-ы радок, маючы пасля пяці гульняў 6 балаў.

За 20 гадоў, з 1999 года, у «Дынама» змянілася 35 трэнераў. Першы раз Гурэнка кіраваў клубам з мая 2017 па студзень 2019-га.

«Прэсбол» пісаў, што клуб узначаліць Леанід Кучук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0