© «Просто о сложном»

© «Просто о сложном»

Старшыня Патрыяршага савета па культуры мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Ціхан (Шаўкуноў) заклікаў вернікаў не падводзіць дактароў і ўлады і не наведваць храмы падчас барацьбы з пандэміяй каранавіруса, піша ТАСС.

«Вядома ж, у храме можна захварэць на вірусныя інфекцыі, падхапіць іх у гэтым натоўпе. Зараз, калі такая пандэмія вельмі цяжкая і ўсе сілы нашай краіны і нашых людзей кінутыя на тое, каб яе пераадолець, ахвярнае служэнне, у першую чаргу, дактароў, органаў аховы, санітарных службаў, палітыкаў, дзяржаўных і муніцыпальных структур — і мы цяпер будзем ўсіх падводзіць?

Уздыхнуўшы, пабедаваўшы, мы заклікаем зараз не ісці ў храмы», — сказаў ён у «Яндэкс.Эфіры» шоу «Проста аб складаным» Сафіко Шэварнадзэ ў панядзелак.

Лукашэнка: Што мы ад храма рванулі? Гэта не добра

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0