Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Расія гатова рэструктураваць крэдыт на будаўніцтва Беларускай АЭС, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з праектам пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне дзвюх краін.

Міжурадавае пагадненне аб выдачы ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якое прадугледжвае выдзяленне да $10 млрд, было падпісанае 25 лістапада 2011 года. Сродкі выдзелены для фінансавання 90% кошту работ па генкантракце на будаўніцтва АЭС. Яшчэ 10% аплачвае беларускі бок.

Па стане на 1 красавіка 2020 года было выкарыстана $ 4,33 млрд сродкаў крэдыту. Прагнозны кошт праекта будавання АЭС, па дадзеных «Расатама», не перавысіць $6 млрд, паведаміў суразмоўца.

Паводле яго слоў, Расія падрыхтавала і папярэдне узгадніла з беларускім бокам змены ў пагадненне.

Дакумент прадугледжвае падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на 2 гады — да канца 2022 года, замену дзеючай «змяшанай» працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную ў памеры 3,3% гадавых, а таксама перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыту з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023 года.

Агульны фінансавы эфект ад рэструктурызацыі запазычанасці Беларусі на ўзгодненых умовах, па ацэнцы расійскага боку, будзе супастаўны з адначасовым дараваннем абавязацельстваў рэспублікі на суму каля $600 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0