ТАСС

ТАСС

Распаўсюджванне каранавіруса ў Расіі працягваецца, але працэс удалося прытармазіць, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін на нарадзе па вірусалогіі. Яго цытуе ТАСС.

«У цэлым ўдаецца вырашаць задачы першага этапу барацьбы з каранавірусам, гэта значыць яго запаволіць, але спыняцца нельга», — сказаў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы нараду.

Паводле яго слоў, знізіць тэмпы распаўсюджвання новага віруса ўдалося пры дапамозе ўвядзення абмежавальных мер. Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што пік распаўсюджвання віруса яшчэ наперадзе.

Паводле апошніх звестак, у Расіі зафіксавана звыш 47 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам у 85 рэгіёнах. Агульная колькасць заражаных у Маскоўскім рэгіёне перавысіла 31 тысячу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0