Delfi.lt

Delfi.lt

20 красавіка на прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя Літвы Аўрэліюс Вярыга сказаў, што на гэтым тыдні прапануе ўраду падоўжыць каранцін яшчэ на два тыдні, які і так дзейнічае да 27 красавіка, паведамляе Delfi.

«Пакуль рашэнне не прынята, я не магу адназначна заяўляць, што і як будзе. Але дакладна прапануем і каранцін падоўжыць, і як мінімум на тыдзень падоўжыць ізаляцыю горада Неменчыне, дзе была ўспышка, да атрымання вынікаў усіх даследаванняў, каб высветліць, ці няма больш асяродкаў.

Што да ўмоў каранціну: нават калі каранцін не адменяць, не адменяць абмежаванні на правядзенне мерапрыемстваў, захаванне дыстанцый, нашэнне сродкаў абароны, то можа будуць нейкія змякчэння, іх абмяркуюць. Калі такія рашэнні прымуць, то яны ўступяць у сілу на наступным тыдні», — сказаў Вярыга.

У Літве зафіксавалі за ўвесь час 1326 выпадкаў каранавіруса, 37 чалавек памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0