egg-in-sguers.by

egg-in-sguers.by

Сёньня галоўнаму рэдактару недзяржаўнага выдавецтва «Тэхналёгія» Зьміцеру Санько ‑ 60.

Ягоная выдавецкая дзейнасьць надзвычай плённая. Толькі запачаткаваная ім сэрыя «Нашы славутыя землякі» налічвае ўжо больш за трыццаць назваў. А яшчэ слоўнікі, энцыкляпэдычныя даведнікі «100 пытаньняў і адказаў па гісторыі «Беларусі», а потым шматкроць перавыдадзеныя «150 пытаньняў

Прафэсійны біёляг, кандыдат навук з пасьпяховай пэрспэктывай Зьміцер Санько трыццаць гадоў таму кінуў усё гэта і пайшоў простым рэдактарам у выдавецтва «Навука і тэхніка». На пытаньні знаёмых адказваў, што працуючы ў лябараторыях з адным хімічным рэчывам дастаў алергію. Тое было толькі напалову праўдай.

«Галоўным было тое, што я імкнуўся быць карысным сваёй Бацькаўшчыне. Гэта былі сямідзясятыя гады — час татальнай русыфікацыі і дэнацыяналізацыі, і мой выбар быў усьвядомленым. Да таго часу я быў ужо чалавекам са сфармаваным сьветапоглядам, за што шчыра ўдзячны найперш сваім бацькам».

Не філёляг Зьміцер Санько стаў стваральнікам папулярнага расейска‑беларускага слоўніка прыказак, прымавак і фразэм і выдаўцом шмат якіх іншых беларускіх слоўнікаў.
Не гісторык Зьміцер Санько стаў ініцыятарам выданьня і рэдактарам энцыкляпэдычных даведнікаў «100 пытаньняў і адказаў па гісторыі «Беларусі», а потым шматкроць перавыдадзеных «150 пытаньняў…» Ён падахвоціў пісьменьніка Ўладзімера Арлова і гісторыка Генадзя Сагановіча да стварэньня «10 вякоў беларускай гісторыі», якую адрэдагаваў і перавыдаў ужо некалькі разоў. Ён запачаткаваў і рэдагуе сэрыю «Нашы славутыя землякі», выдае беларускамоўную матэматычную энцыкляпэдыю, факсымільна перавыдае «Нашу ніву» — усяго не пералічыць. Кнігі з друкарскага варштата спадара Санько ўжо утвараюць дыхтоўную бібліятэку, а ён сёньня не сьвяткуе, а робіць новыя:
«Нарэшце ўбачыць сьвет пяты выпуск факсымільнага выданьня «Нашай Нівы», дзе будуць сабраныя пад адной вокладкай гадавікі ад 1912 да 1915 году.
Рыхтуем да выданьня ў сэрыі «Нашы славутыя землякі» кнігу пра знакамітага матэматыка Соф’ю Кавалеўскую. У той самай сэрыі выйдзе кніга пра Марціна Пачобута‑Адляніцкага, нашага астранома. Выйдзе таксама чарговы том нарматыўнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Віцебскай вобласьці…»
Кожная новая беларуская кніжка на крок скарачае русыфікацыю Бацькаўшчыны —
з такім крэда галоўны рэдактар недзяржаўнага выдавецтва «Тэхналёгія» сустракае сваё шасьцідзесяцігодзьдзе.

Валянціна Аксак, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0