Паводле worldometers, колькасць хворых на каранавірус дасягнула 2,5 млн чалавек.
Трэба ўлічыць, што гэта клінічна пацверджаныя тэсты, а шмат у якіх краінах Афрыкі тэставанне сімвалічнае.
Лідзіруе па колькасці інфіцыраваных ЗША — там амаль 793 тысячы выпадкаў, прычым у штаце і горадзе Нью-Ёрк 252 тысячы.
У Іспаніі — 204 тысячы, Італіі — 181 тысяча, Францыі — 155 тысяч, Германіі — 147 тысяч, Брытаніі — амаль 128 тысяч.
Забраў каранавірус 171,7 тысяч жыццяў, вылечыліся амаль 659 тысяч.