Колькасць смерцяў ад усіх прычын у Англіі і Уэльсе за адзін тыдзень у пачатку красавіка павялічылася ўдвая ў параўнанні са сярэднестатыстычнымі данымі за гэты перыяд, вынікае з апублікаваных статыстычных звестак. Трэць смерцяў прыйшлася на COVID-19, піша BBC.

Бюро нацыянальнай статыстыкі Вялікабрытаніі з 4 па 10 красавіка зафіксавала 18 500 смерцяў, што на 8 тысяч перавышае сярэдні паказчык у гэты перыяд. Гэта максімальны паказчык за 20 гадоў.

Прыкладна траціна смяротных выпадкаў была звязана з каранавірусам, але вырасла і колькасць смерцяў з іншых прычын. Чым выкліканы гэты рост, пакуль што да канца незразумела, адно з магчымых тлумачэнняў — нежаданне звяртацца ў бальніцу ў разгар эпідэміі нават у выпадку вострай неабходнасці. З пачатку пандэміі зваротаў у аддзяленні неадкладнай дапамогі стала ўдвая менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0