У Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле імя Рыгора Шырмы захварэла амаль траціна калектыву. 23 артысты з 75 маюць каранавірус.

Фота з групы капэлы Укантакце.

Фота з групы капэлы Укантакце.

Замежных гастроляў у капэлы апошнім часам не было. На каранавірус артыстаў пачалі правяраць тыдзень таму — пасля таго, як адзін з калег ва ўзросце за 60 год трапіў у бальніцу і яго тэст паказаў станоўчы вынік.

«Усе хадзілі на працу, памяшканне адно, многія дабіраюцца на грамадскім транспарце, — дзеліцца адна з супрацоўніц. — Вынікаў усіх артыстаў яшчэ няма, у многіх знік нюх. У асноўным усё працякае ў лёгкай форме».

Амаль усе, хто захварэў, знаходзяцца ў самаізаляцыі і лечацца дома. Аднаго артыста з пнеўманіяй у панядзелак шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу.

«Уся капэла па дамах на двухтыднёвым каранціне, як і Філармонія. Штодзень тэлефануюць з паліклінікі, цікавяцца самаадчуваннем. Таксама міліцыя кантралюе прысутнасць дома праз дамафон», — расказаў муж іншай артысткі.

Кіраўніца харавой капэлы Вольга Янум пацвердзіла, што яе артысты хварэюць і цяпер на каранціне.

«Цяжкіх выпадкаў, на шчасце, няма», — паведаміла яна. Сама кіраўніца была адной з першых, хто захварэў.

Сярэдні ўзрост артыстаў у хоры — 45 гадоў.

У капэле наракаюць: столькі заражэнняў у іх праз адсутнасць нармальнага рэпетыторыя.

«Мы рэпетуем, як селядцы ў бочцы, пра якую сацыяльную дыстанцыю можна казаць.

У прынцыпе працэс спеву — гэта ўдых і выдых, дзіўна было б, калі б не захварэлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?