Па стане на канец дня 21 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 2 557 183 чалавекі, 177 641 памёр, вылечыліся 690 744. 

За дзень выявілі 75 254 інфіцыраваных (20 красавіка было 73 928, 19 красавіка — 75 804). Але трэба мець на ўвазе, што падлік у краінах Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і некаторых краінах з аўтарытарна-дыктатарскім праўленнем сімвалічны.

За дзень памерлі 7062 чалавекі (20 красавіка было 5366, 19 красавіка — 4984, 18 красавіка — 6505).

Краінай, якая найбольш цярпіць ад каранавіруса, застаюцца ЗША. Там ужо 818,7 тысячы заражаных, памерлі за ўчорашні дзень 2804 чалавекі (20 красавіка было 1939). У Іспаніі — 204,1 тысячы заражаных (памерлі за 21 красавіка 430 чалавек). У Італіі — 183,9 тысячы заражаных (памерлі за 21 красавіка 534 чалавекі).

Найбольш памерлых на 21 красавіка пасля ЗША ў Вялікабрытаніі (828).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0