Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэнне прыпыніць іміграцыю ў ЗША на два месяцы з-за каранавіруса. Праз 60 дзён часовая забарона будзе працягнутая або перагледжаная, заявіў Трамп на брыфінгу, піша bbc.com.

Паводле яго слоў, абмежаванні закрануць тых, хто хоча атрымаць сталы від на жыхарства ў ЗША — так званую грын-карту. Гэтыя меры ўводзяцца для абароны працоўных месцаў для амерыканцаў, якія засталіся без працы, дадаў Трамп.

Як паведаміла газета New York Times, забарона можа закрануць сотні тысяч людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0