Некалькі дзён таму ў Віцебску ад пнеўманіі памерла 42-гадовая Наталля Шпакоўская, жыхарка аграгарадка Тулава пад Віцебскам. Пра яе смерць «Нашай Ніве» расказаў муж Аляксей.

Наталля Шпакоўская, фота з сацсетак за 2015 год

«Быў вірус, апошнія дні ляжала на ШВЛ, але ў эпікрызе COVID-19 няма. Як заразілася, я не ведаю — амаль увесь час была дома. Гэта не псіхоз! Падобна, адзіны шанец не заразіцца — поўны каранцін. Я пакуль дома, вынікаў тэсту яшчэ няма», — сказаў ён.

Цяпер Аляксей адзін выхоўвае сына. 

Са словаў суседзяў вядома, што маці Наталлі таксама ў бальніцы. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?