vedaj.by
Як паведаміла TUT.BY галоўны ўрач Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Рызвановіч, 23 пацыенты з 41 — семінарысты.
— Семінарысты былі дастаўлены ўчора і пазаўчора, гэта кантакты першага ўзроўню. А наогул з аграгарадка Жыровічы, з манастыра і семінарыі дастаўлены 41 чалавек, з іх 23 семінарысты, — пракаментавала Наталля Рызвановіч.
Калі мы звязаліся з протаіерэем Генадзем Логіным, загадчыкам кафедры царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах, ён параіў звярнуцца па каментар у Міністэрства аховы здароўя і ў Слонімскую бальніцу:
— У нас нават хуткай сёння не было, усё добра.
У бальніцы зараз знаходзіцца і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Дарэчы, яго рэзідэнцыя размяшчаецца ў Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры. Архіепіскап Гурый быў шпіталізаваны 20 красавіка.
— Уладыка Гурый сам з'ехаў у гродзенскую бальніцу на сваёй машыне і быў шпіталізаваны з пнеўманіяй. Ён на сувязі, дзякуй Богу, ёсць станоўчая дынаміка. Сёння ўладыка без тэмпературы, адчувае сябе добра, — кажа сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення, протаіерэй Анатоль Герасімук.
Ён просіць не верыць тым чуткам, якія распаўсюджваюцца ў інтэрнэце аб стане здароўя і Гурыя.
Нагадаем, 21 красавіка стала вядома, што ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры і ў доме паломнікаў да 10 мая прыпынены прыём наведвальнікаў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйнай старонцы манастыра «Укантакце». Прычына — эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце.