Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Ігар Карпаў падчас стрыму, перадае БЕЛТА.

«Людзям, якія знаходзяцца на самаізаляцыі і ў якіх, як правіла, быў кантакт з хворым, трэба звяртаць увагу перш за ўсё на павышэнне тэмпературы, з'яўленне любой выяўленасці катаральных з'яў», — сказаў Ігар Карпаў.

У гэтым выпадку не варта зацягваць працэс, а неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Доктар ацэніць цяжкасць захворвання і іншую сімптаматыку. Пры з'яўленні кашлю, цяжкасці пры дыханні і дыхавіцы трэба неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?