Падчас стрыму, прысвечанага праблемам каранавіруса, прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава распавяла, як міліцыя дапамагае кантраляваць грамадзян, якія павінны адбываць самаізаляцыю.

«Вось возьмем учорашнія лічбы. Правераны 10 432 чалавекі на самаізаляцыі за мінулыя суткі, 530 грамадзян адсутнічалі на момант праверкі, але былі ўсталяваныя і прычыны іх адсутнасці. 29 грамадзян на момант паверкі не ўстанавілі. Бываюць выпадкі, калі людзі нават з'язджаюць у іншы горад. 

Ёсць выпадкі прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.4 КаАП. Былі выпадкі штрафавання, самы вялікі штраф — да 45 базавых велічынь (1215 рублёў). За ўвесь час было складзена больш за 200 адміністрацыйных пратаколаў на тых, хто не выконваў патрабаванні самаізаляцыі.

Вольга Чамаданава акцэнтуе ўвагу на тым, што людзі павінны свядома выконваць правілы самаізаляцыі, каб не падвяргаць небяспецы заражэння іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0