РБК-Украіна

РБК-Украіна

Экс-прэзідэнт Грузіі і былы кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі ў сваім фэйсбуку напісаў, што атрымаў прапанову ад прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага стаць віцэ-прэм'ерам па справах рэформаў.

«Гэта вялікі гонар для мяне … Я спадзяюся быць надзейным членам каманды і быць карысным для народа Украіны», — напісаў Саакашвілі ў фэйсбуку.

Як паведаміла РБК-Украіна намеснік кіраўніка фракцыі «Слуга народа» Яўгенія Краўчук, сапраўды ў пятніцу Вярхоўная Рада можа разгледзець гэта пытанне. 

Паводле яе слоў, кандыдатура Саакашвілі на гэтую пасаду разглядаецца. Яна падкрэсліла, што кандыдатура будзе вынесена ў сесійную залу толькі ў тым выпадку, калі большасць фракцыі падтрымае такое рашэнне.

«Трэба неяк ажывіць Кабмін», — дадала іншая крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0