Ён працаваў у кампаніі 18 гадоў. Інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый Мікалай Брэдзелеў.

Нябожчык працаваў начальнікам упраўлення інжынірынгу, памёр ён сёння ўначы.

«Апошнія некалькі дзён ён знаходзіўся ў бальніцы з пацверджаным вынікам тэставання на COVID-19, да моманту выхаду на бальнічны і шпіталізацыі працаваў дыстанцыйна ў адпаведнасці з унутраным рэгламентам кампаніі ў перыяд эпідэміі.

На працягу больш як 18 гадоў наш калега быў часткай каманды А1 і ўнёс істотны ўклад у будаўніцтва і развіццё адной з найлепшых сетак мабільнай сувязі ў краіне. Для ўсіх нас гэта вялікая страта. Ад імя кіраўніцтва А1 выказваем глыбокае спачуваньне родным і блізкім Уладзіміра Міхайлавіча. Кампанія акажа яго сям’і ўсю неабходную матэрыяльную дапамогу і падтрымку», — сказаў Мікалай Брэдзелеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0