У гродзенскага школьніка, гульца юнацкай зборнай па хакеі, тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Пра гэта s13.ru распавёў адзін з навучэнцаў 27-й школы Гродна, дзе вучыцца хакеіст.

— Учора патэлефанавала класная і паведаміла, што два класы з паралелі 11-х класаў сыходзяць на каранцін. І яшчэ адзін 10-ы клас пад пытаннем, — распавядае школьнік. — Ужо сёння да мяне прыязджалі, бралі мазкі. Папярэдзілі пра самаізаляцыю і штраф 50 базавых велічынь за яе парушэнне.

Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзіла мама адной з вучаніц выпускнога класа гродзенскай школы №27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0