Беларусь дасягнула дамоўленасці з Польшчай аб магчымасці рэверснай прапампоўкі нафты па адной з галінак нафтаправода «Дружба» з яе тэрыторыі на Мазырскі НПЗ. Вядзецца падрыхтоўка адпаведных кантрактаў на пастаўку нафты праз порт Гданьска, паведаміла «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў нафтавай сферы.

«Тэхнічная гатоўнасць да пачатку прапампоўкі нафты практычна забяспечана, дамоўленасці з польскім бокам дасягнуты. У маі трубаправодная сістэма Беларусі гатовая будзе прымаць нафту з тэрыторыі Польшчы», — сказаў суразмоўца.

Між тым, пачатак практычнай пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ з тэрыторыі Польшчы «залежыць ад кантрактаў, у маі яна наўрад ці пачнецца, план ужо звярстаны», — паведаміла крыніца.

Паводле яго слоў, практычную рэалізацыю праекта ўскладняе пандэмія каранавіруса, бо «абцяжарваецца камунікацыя».

Суразмоўца гэтаксама адзначыў, што «на першым этапе пастаўкі нафты з тэрыторыі Польшчы па «трубе» могуць скласці парадку 100 тыс. тон у месяц».

Як паведамлялася, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі зацвердзіла тарыф на прапампоўку нафты з тэрыторыі Польшчы па нафтаправодзе «Дружба» да Мазырскага НПЗ.

У адпаведнасці з пастановай тарыф на прапампоўку адной тоны нафты ад пункта «Адамава Застава» (тэрыторыя Польшчы) да Мазырскага НПЗ складае Br8,58 (без ПДВ) пры разліках у беларускіх рублях, пры разліках у замежнай валюце тарыф складае 3,56 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0