Паводле звестак на пачатак году, памер мінімальнага заробку ў Латвіі складаў 180 латаў, што ў пераліку на беларускія рублі раўняецца 953 тыс. 506 рублям.

Сёлета павышэнне мінімальнага заробку не плануецца. Пра гэта заявіў у аўторак міністр дабрабыту Латвіі Улдзіс Аўгуліс.

«Калі мы змяншаем заробкі, то мінімальны заробак, хутчэй за ўсё, павялічаны не будзе. Бо можа атрымацца так, што ў нейкі момант паменшаныя заробкі стануць ніжэйшымі за «мінімалку», — цытуе словы міністра novonews.lv.

***

А што ў Беларусі?

Ад 1 студзеня тут памер мінімальнага заробку ў месяц павышаны на 10% і цяпер складае 229 тыс. 700 рублёў.

Памер мінімальнага пагадзіннага заробку роўны 1360 рублям, гэта - 0,36 еўра або 50 амерыканскіх цэнтаў.

Напрыклад, беларускія эмігранты, што прыехалі ў ЗША ў канцы 1940‑х, на некваліфікаванай працы атрымлівалі болей.

60 цэнтаў за гадзіну лічылася вельмі нізкім заробкам. Для пачатку ідэальна было б мець 80 цэнтаў, а то й зарабляць 1 даляр у гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?