Пра дэталі расследавання крымінальнай справы ў эфіры праграмы «Прычыны і следства» на «Радыё-Мінск» распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У чэрвені 2019 года 25-гадовая магіляўчанка паведаміла свайму маладому чалавеку, што цяжарная. Варта адзначыць, што пры гэтым жанчына была ў шлюбе і мела дзіця ад афіцыйнага мужа.

Спасылаючыся на тое, што праблемы не патрэбныя нікому, яна запатрабавала ў мужчыны грошай для перарывання цяжарнасці. Той перадаў ёй патрэбную суму, але праз нейкі час узнікла новая просьба аб грашовай дапамозе. Жанчына сцвярджала, што пры наведванні лекара ў яе нібыта выявілася захворванне, якое да перарывання цяжарнасці трэба вылечыць. А нятанную паслугу аказваюць выключна ў Мінску, у адным з РНПЦ. Даверлівы партнёр зноў перавёў ёй патрэбную суму.

Падобныя прычыны агучваліся яшчэ не аднойчы. На працягу некалькіх месяцаў дама атрымала ад 26-гадовага каханага больш за 5,5 тысяч рублёў.

Мужчына папрасіў каханую зрабіць фота з бальніцы. Тая некалькі разоў даслала здымкі, але, як высветлілася пазней, гэта былі будынкі і памяшканні, якія не маюць дачынення да лячэбных установоў, дзе яна нібыта лячылася.

У момант, калі ўзровень недаверу дасягнуў піка, жанчына для пацвярджэння сваіх слоў адправіла фатаграфію УГД. Фота УГД мужчына паказаў свайму знаёмаму, а той знайшоў аналагічны здымак у інтэрнэце. Гэта і стала падставай для звароту ў праваахоўныя органы.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «махлярства». На момант атрымання грошай жанчына не была цяжарная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0