36-гадовы паляк хацеў незаконна трапіць у Беларусь, ён патлумачыў свае матывы пачуццямі да дзяўчыны, якая пражывае ў Гродне, паведамляюць беларускія памежнікі.

Парушальнік распавёў, што прыняў рашэнне незаконна перасекчы мяжу адразу ж, як толькі мясцовыя польскія ўлады крыху аслабілі патрабаванні пра самаізаляцыю і дазволілі наведваць лясы. Узяўшы заплечнік, маску і ровар малады чалавек адправіўся да беларускай мяжы, дзе і быў затрыманы.

Мужчыну вынеслі папярэджанне з забаронай уезду ў Беларусь на 6 месяцаў. У гэты ж дзень парушальніка перадалі польскаму боку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру