У Веснаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця сапраўды ў некаторых дзяцей, якія кантактавалі з хворым работнікам, выявілі COVID-19. Гэта пацвердзілі ў абласным Камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, паведамляе Mogilevnews.by. Сітуацыя знаходзіцца на асаблівым кантролі ў ведамстве.

Раней у СМІ паведамлялася, што ў адной санітаркі з інтэрната дыягнаставалі каранавірус, і гэта пацвердзілі ў райвыканкаме. Гэтак жа ірландскі тэлеканал RTE, спасылаючыся на заснавальніцу фонду «Дзеці Чарнобыля» Адзі Рош паведамляў, што ва ўстанове дзеці і работнікі заразіліся COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0