У Адэсе знайшлі ў пятлі расійскага дыпламата, паводле некаторых звестак, адказнага за фінансаванне прарасійскіх партый Украіны.

У Адэсе загінуў віцэ‑консул Расіі Ігар Цвяткоў. Цела павешанага дыпламата знайшлі ў кватэры, дзе ён жыў з жонкай і дачкой. Па папярэдняй версіі, Цвяткоў зрабіў сабе смерць праз фінансавыя праблемы.

У Генконсульстве РФ у Адэсе віцэ‑консул займаўся пытаннямі супрацоўніцтва Расіі і Ўкраіны ў культурнай сферы. Па інфармацыі агенцтва УНІАН, Цвяткоў таксама адказваў за падтрымку прарасійскіх палітычных сілаў Адэсы: «Адзінай айчыны» і «Радзімы».

Імя Цвяткова некалькі месяцаў назад ужо трапляла ў міліцэйскія зводкі. У студзені ў яго скралі партфель з нейкімі дакументамі і буйной сумай грошай, якія, па некаторых звестках, належалі не яму. Па іншай версіі, Цвяткоў мог растраціць давераныя яму грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?