Аляксандру Лукашэнку падчас яго візіту ў Нароўлю ўручылі некалькі падарункаў, перадае БелТА.

Так, кіраўніку дзяржавы паднеслі выцінанку з выявай знакамітай сядзібы Горватаў у Нароўлі — сімвала горада. У 1816 годзе Ігнат Горват купіў маёнтак Нароўля з найбліжэйшымі вёскамі і пабудаваў тут сваю сядзібу ў стылі класіцызму з пейзажным паркам. Будынак захаваўся дагэтуль, але знаходзіцца ў скрушным стане, мае патрэбу ў рэканструкцыі, яго аднаўленнем даўно заклапочаны пісьменнік Андрэй Горват.

У такім стане знаходзіцца сядзібны дом зараз. Фота TUT.BY

У такім стане знаходзіцца сядзібны дом зараз. Фота TUT.BY

«Карціну павесім дома», — прыняў падарунак Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0