Памятаеце кніжны кірмаш на вуліцы Янкі Купалы каля былога будынка «Белэкспа»? У 2017 годзе павільёны знеслі пад забудову тэрыторыі арабскім інвестарам. Тады кірмаш падзяліўся і пераехаў у розныя гандлёвыя цэнтры. З сакавіка 2020 года «Свет кніг» працуе ў ГЦ «Сталіца», перадае TUT.BY.

Пасля пераезду з «Белэкспа» ў 2017 годзе кніжнікі размясціліся на трэцім паверсе «Арэна-Сіці» і ў гандлёвым цэнтры «Купалаўскі». З сакавіка кірмаш «Свет кніг» пераехаў у ГЦ «Сталіца», ён працуе ў павільёне 412 на сярэднім (другім) узроўні. Але перабраліся сюды зноў далёка не ўсе прадаўцы кніг.

У «Сталіцы» прадаюць дзіцячую літаратуру, навучальную для школьнікаў і для дарослых, фантастыку, навуковыя апавяданні, біяграфічныя кнігі, канцтавары і дзіцячыя цацкі.

Дырэктар кірмашу «Свет кніг» Дзмітрый Макараў распавядае, што на новым месцы працуюць юрыдычныя асобы, якія наўпрост супрацоўнічаюць з выдавецтвамі, а не прадпрымальнікі, як раней.

Павільён у «Сталіцы», фота Маі Кахно, TUT.BY

Павільён у «Сталіцы», фота Маі Кахно, TUT.BY

У «Арэна-Сіці» засталося каля 10 прадпрымальнікаў. Яны ўсё роўна займаюць значную частку паверха ў гандлёвым цэнтры. Тут таксама прадаюць дзіцячую літаратуру і эзатэрыку, нон-фікшн, мастацкую, гістарычную і вучэбную літаратуру.

Выходзіць, цяпер стары кніжны кірмаш разбіты на тры лакацыі: пад брэндам «Свет кніг» — у «Сталіцы», а ад індывідуальных прадпрымальнікаў — у гандлёвых цэнтрах «Арэна-Сіці» і ў «Купалаўскім».

Што ж тычыцца начной кніжнай выставы на Даўмана, то з-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне ў красавіку яна не працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0