БПС-Сберанк папярэдзіў, што ў ноч на 27 красавіка будзе абмежавана абслугоўванне картак у сувязі з пераходам на ўласны працэсінг. У той жа час сама «міграцыя» пройдзе ў мяккім рэжыме, гэта значыць ад уладальнікаў картак не спатрэбіцца якіх-небудзь дзеянняў.

Карткі будуць «на паўзе» ў ноч на 27 красавіка. У гэты перыяд будуць недаступныя аперацыі па картах банка, уключаючы аперацыі ў інтэрнэце, p2p-транзакцыі, абслугоўванне ў крамах, інфакіёсках і банкаматах. Абмежаванні закрануць у тым ліку работы мабільнага і інтэрнэт-банку для фізічных асоб. Банкаматы і інфакіёскі БПС-Сбербанка працягнуць функцыянаваць у звычайным рэжыме.

Пасля асноўнага этапу «міграцыі» да 16.30 27 красавіка будуць паслядоўна падключаць асобныя плацяжы і сэрвісы. У гэты час могуць быць недаступныя папаўненне рахункаў, пагашэнне крэдытаў праз АРІП, магчымыя часовыя адмовы ў аўтарызацыях па картах Mastercard і Visa пры здзяйсненні аперацый у інтэрнэце, за мяжой або ў чужых прыладах. Пераклады на карты іншых банкаў праз прылады БПС-Сбербанка будуць абмежаваныя па 10 мая.

БПС-Сбербанк знаходзіцца на другім месцы па аб'ёме эмісіі карт у краіне. Усяго банк выпусціў каля 1,5 мільёна картак. З 27 красавіка банк вернецца да выдачы імянных картак, але ўжо на базе ўласнага працэсінгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0