Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведаміла ў эфіры СТБ намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Алена Манкевіч. 

Створаны спецыяльны фонд, у які адлічваюць грошы ўсе галіновыя прафсаюзы, Федэрацыі ў тым ліку. Фонд страхавання накіраваны на тое, каб з яго атрымлівалі дапамогу, страхоўку тыя медыкі, якія непасрэдна працуюць з хворымі на каранавірусную інфекцыю. Але гэта не толькі ўрачы, гэта і сярэдні медыцынскі персанал, і кіроўцы хуткай дапамогі, і астатнія. Прынята было рашэнне, што з яго яны будуць атрымліваць ад 600 да 5 000 рублёў. Хто сыходзіць на бальнічны ліст з-за таго, што ён заразіўся каранавірусам, выконваючы свае прафесійныя абавязкі, будзе атрымліваць 600 рублёў з гэтага фонду.

У выпадку гібелі медыцынскага работніка або чалавека, які быў звязаны, дапамагаў, аказваў дапамогу, выплата будзе складаць каля 5 000 рублёў сям'і гэтага чалавека, паведаміла Манкевіч.

На сёння выплачана амаль 15 тысяч рублёў, а ў самім фондзе закумулявана 520 тысяч рублёў, і 72 тысячы рублёў — гэта ахвяраванні індывідуальных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0