Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Колькасць заражаных каранавірусам у ЗША дасягнула аднаго мільёна чалавек, паведамляе worldometers.com, што вядзе ўлік анлайн. Ва ўсім свеце каранавірусам заразіліся 3 млн 45 тысяч, такім чынам на Злучаныя Штаты прыпадае кожны трэці выпадак.

Універсітэт Джонса Хопкінса пакуль дае па ЗША ў 979 тысяч, але там пры падліках лічбы абнаўляюцца пазней.

Прычым у штаце Нью-Ёрк зафіксавана 297 тысячы выпадкаў, гэта больш чым у Іспаніі, якая займае сумны трэці радок у свеце (227 тысячы).

У штаце Нью-Джэрсі 111 тысяч выпадкаў, у Масачусетсе — 54,9 тысяч, у Ілінойсе і Каліфорніі па 43 тысячы.

У ЗШа памерлі 56 тысяч, у тым ліку ў штаце Нью-Ёрк 22 тысячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0