Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Мінздароўя сёння агучыла лічбу па хворых на каранавірус. Па стане на раніцу 29 красавіка ў Беларусі зафіксаваны 13 181 выпадак. Гэта 1395 выпадкаў на 1 млн чалавек.

Па стане на сярэдзіну дня 29 красавіка ў Польшчы (там звесткі абнаўляюцца цэлы дзень, а не раз на суткі як у нас) зафіксавана 12 415 выпадкаў. Паколькі насельніцтва суседняй краіны ў чатыры разы большае, то гэта 328 выпадкаў на 1 млн чалавек. Праўда, у Польшчы памерлі 606 чалавек.

Беларусь абагнала Румынію, там 11 978 выпадкаў (623 на 1 млн), памерлі 675.

І амаль дагнала Японію, дзе зафіксавана 13 736 выпадкаў (109 на 1 млн). 

У Літве 1375 выпадкаў, 44 смерці (505 выпадкаў каранавіруса на 1 млн), у Латвіі — 849 выпадкаў пры 15 смерцях (450 на 1 млн), у Эстоніі 1666 выпадкаў, 50 смерцяў (1256 выпадкаў каранавіруса на 1 млн).

Па агульнай колькасці хворых Беларусь узнялася на сумнае 30-е месца.

Месцы ў сумным заліку з 20-га па 32-е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0