Міністр замежных спраў Нарвегіі Інэ Эрыксэн Сарэйдэ

Міністр замежных спраў Нарвегіі Інэ Эрыксэн Сарэйдэ

29 красавіка па ініцыятыве нарвежскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Нарвегіі Інэ Эрыксэн Сарэйдэ.

У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, асабліва ў ААН, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.

Міністрамі была падкрэслена важнасць сумесных намаганняў па барацьбе з пандэміяй COVID-19.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў з задавальненнем адзначылі рэгулярны характар ​​дыялогу па лініі МЗС, абмеркавалі новыя магчымасці, якія адкрываюцца для гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін, і шляхі пераадолення сумесных выклікаў, з якімі сутыкнуўся нарвежскі і беларускі бізнэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0