У мэтах дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь у 2020-2023 гадах будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па будаўніцтве магістральнага нафтаправода Гомель — Горкі. Адпаведнае распараджэнне Лукашэнка падпісаў 29 красавіка, паведамляе БелТА.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Нафтаправод Гомель — Горкі будзе злучаць два нафтаперапрацоўчыя заводы — Мазырскі НПЗ і «Нафтан». Нафтаправод будуецца з перспектывай выкарыстання паставак сыравіны па паўднёвым напрамку з Адэсы альбо па рэверсе з Польшчы.

Магістральны нафтаправод «Дружба» перад мяжой Беларусі разгаліноўваецца на паўночную і паўднёвую часткі. Пабудаваная перамычка будзе злучаць гэтыя дзве галіны па тэрыторыі Беларусі.

Калі паўднёвая частка ўвесь час тычылася толькі Мазырскага НПЗ, «Нафтан» мог атрымліваць альтэрнатыўную нафту толькі чыгункай, то можна будзе выкарыстоўваць паўднёвую галіну для альтэрнатыўных паставак на «Нафтан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0