Сёння раніцай (а 4:20) на Фінляндскім вакзале ў Санкт‑Пецярбургу адбыўся магутны выбух.
Аб’ектам нападу стаў самы знакаміты помнік Леніну, на якім правадыр сусветнага пралетарыяту адлюстраваны на браневіку.
Акурат 92 гады таму гэтымі днямі Ленін з калегамі прыбылі цягніком з Нямеччыны ў Расію.
Па Леніну сёння стрэлілі з гранатамёта. Хто - невядома.





