Сутыкненне адбылася прыблізна а 12-й гадзіне на перасячэнні праспектаў Незалежнасці і Машэрава.

Паводле відавочцаў, БМВ рухалася па праспекце Машэрава у бок праспекту Незалежнасці, маршрутнае таксі — з боку плошчы Якуба Коласа па праспекце Незалежнасці. На месца ДТЗ прыехала «Хуткая дапамога», але нікога не забрала.

Як паведамілі «НН» у аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму, ніякіх падрабязнасцяў з месца здарэння пакуль не паступала. «Калі інфармацыя і з’явіцца, то ўвечары» — патлумачыў супрацоўнік аддзелу агітацыі і прапаганды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?