Надзея Мялешка, жонка хакеіста Дзмітрыя Мялешкі, у якога дыягнаставалі каранавірус, распавяла пра лячэнне мужа.

Тэмпературы ў Дзімы ўжо чатыры дні няма — і мы вельмі радаваліся гэтаму. Думалі, што хутка ён ужо выздаравее. Але ўчора яму зрабілі КТ (камп'ютарная тамаграфія), і ў яго пагоршаў стан лёгкіх. Таму лячэнне працягваецца, павялічылі дозу антыбіётыку. Дзён дзесяць ён яшчэ дакладна будзе ляжаць — прыводзіць словы Надзеі hockey.by.

На мінулым тыдні ў экс-хакеіста зборнай Беларусі Дзмітрыя Мялешкі, які выступаў таксама ў адной камандзе з Аляксандрам Лукашэнкам, быў знойдзены COVID-19. У жонкі і дзіцяці каранавірус не выяўлены.

Жонка Дзмітрыя зараз праходзіць курс хіміятэрапіі для барацьбы з ракам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0