Для былога прэзідэнта Грузіі і былога губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі знайшлі іншы фармат працы ва ўкраінскай уладзе. Пра гэта паведаміў старшыня фракцыі «Слуга народу» Давід Арахамія, піша «Українська правда».

«Галасоў [за прызначэнне Саакашвілі віцэ-прэм'ерам] хапае, але Саакашвілі ў апошнія некалькі дзён вёў працяглыя кансультацыі з прэзідэнтам, і яны знайшлі іншы фармат, у якім яны будуць працаваць. Новая пасада», — сказаў Арахамія.

Ён адмовіўся гаварыць, пра якую менавіта пасаду ідзе гаворка, патлумачыўшы, што «гэта ініцыятыва прэзідэнта».

Пра новы фармат працы з Саакашвілі паведамяць або 30 красавіка, або ў пачатку наступнага тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0