Чытачы «Нашай Нівы» заўважылі ў мінскім метро на станцыі «Плошча Леніна» цеплавізар, ён агароджаны стужкай. 

Як мы высветлілі, пакуль што гэты цеплавізар у адзіным экзэмпляры і працуе тэстава. 

Фота з закрытага чата тэлеграм-канала HARBACEVIČ

Фота з закрытага чата тэлеграм-канала HARBACEVIČ

«Так, ён адзін, стаіць з боку выхаду з чыгуначнага вакзала. Пакуль што ён працуе ў рэжыме наладак, бо прапрацоўваюцца прававыя механізмы, якімі зможа кіравацца ахова метрапалітэна, калі прыбор выявіць чалавека з тэмпературай. Гэта ўзгадняецца са структурамі гарвыканкама, напэўна, на наступным тыдні ўжо будзе ясна, як гэта будзе далей працаваць», — патлумачылі нам у прэс-службе метрапалітэна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0