Багушэвічавы мемарыял у Свіранах, Віленшчына.

Багушэвічавы мемарыял у Свіранах, Віленшчына.

У сакавіку наступнага году споўніцца 170 гадоў з дня народзінаў Францішка Багушэвіча. Як вядомома, ён нарадзіўся ў фальварку Свіраны, цяпер гэта тэрыторыя Літоўскай Рэспублікі. Што робяць віленскія беларусы для ўшанавання памяці паэта?

Увесну 2002 году ганаровая шыльда была ўсталяваная ў родных для Багушэвіча Свіранах. Белая мармуровая дошка з барэльефам і надпісам беларускай лацінкай упрыгожыла хату, што стаіць на месцы фальварку Багушэвічаў. Хоць неўзабаве невядомыя знялі тую шыльду Багушэвіча, але дзякуючы літоўскай паліцыі яе знайшлі і ўмацавалі наноў.

У суседніх Савічунах дзякуючы Згуртаванню беларускіх арганізацыяў у Літве і беларускаму пасольству, на будынку вясковай бібліятэкі з’явілася дошка ў гонар паэта на трох мовах — літоўскай, беларускай і польскай. Сама вуліца, дзе стаіць будынак бібліятэкі, названая імем Багушэвіча. У бібліятэцы ёсць куток беларускай кнігі, які таксама носіць імя аўтара «Дудкі беларускай».

Старшыня ТБМ па Віленскім краі Юры Гіль, сустракаючы пэўныя перашкоды з боку мясцовых уладаў і іншых нацыянальных меншыняў Літвы, змагаецца за наданне школе ганаровага імя Францішка Багушэвіча.

Ёсць папярэдняя дамова з літоўскімі ўладамі на Коннай вуліцы Вільні, дзе калісьці жыў Ф.Багушэвіч, усталяваць памятную шыльду. Вядуцца перамовы з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Афіцыйны беларускі бок пагадзіўся на частковае фінансаванне праекту. Таксама робяцца захады ўсталяваць адпаведную дошку і ў вёсцы Рукойні, дзе паэта хрысцілі.

Рыхтуюць да выдання кніжку «Францішак Багушэвіч і Вільня».

У дадатак беларускія актывісты прапануюць абвесціць год 2010 год на Віленшчыне годам Францішка Багушэвіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?